Беларуская Служба

Лукашэнка параўнаў Беларускую біятэхналагічную карпарацыю з будаўніцтвам АЭС

02.06.2020 14:47
Беларусь можа сабе дазволіць такі праект, таму што ёсць падтрымка з боку Кітая.
Нарада ў галавы дзяржавыФота: прэс-служба прэзідэнта Беларусі

Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па рэалізацыі праекту па стварэнні ў Мінскім раёне высокатэхналагічнага аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыклу – Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі - чытаем на сайце Навіны.

Паводле слоў Лукашэнкі, «гэта наша першае такое прадпрыемства ў гэтай галіне». Ён параўнаў яго з атамнай станцыяй, «першы блок якой запускаем у бліжэйшы час», з высокадакладнай зброяй і касмічным праектам, якія «мы ажыццявілі і працягваем працаваць».

Разам з ПВТ і аблічбоўкай Беларусі – «гэта будучыня нашай дзяржавы».

Лукашэнка заявіў, што падобны праект «не кожная краіна можа сабе дазволіць», аднак Беларусь можа, таму што ёсць падтрымка з боку Кітая.

Ён мяркуе, што вытворчасць будзе запушчана «на працягу гэтага і наступнага года»: «Ні ў якім разе нельга выйсці за рамкі планаваных тэрмінаў. Прадпрыемства трэба пабудаваць у час, таму што яно павінна працаваць, прыносіць прыбытак, і грошы, якія мы запазычылі, натуральна, трэба будзе паступова вяртаць да 2032 года ».

Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя будуе буйны комплекс па вытворчасці амінакіслот, камбікармоў і прэміксаў на плошчы 160 га ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці паблізу пасёлка Рудзенск. Будаўніцтва пачалося ў 2018 годзе, завяршыць праект намечана да 2032 года.

Агульны кошт праекту складае 733 мільёны долараў. Пад яго рэалізацыю Экспартна-імпартны банк Кітая выдзеліў льготны крэдыт на 628 млн долараў.

У праекце ўдзельнічаюць актывы, якое належыць сям'і збеглага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, які атрымаў прытулак у Беларусі. БНБК узначальвае былы прэмʼер-міністр Кыргызстана Даніяр Усенаў, які атрымаў у Беларусі пашпарт на імя Данііла Урыцкага.

нг