Беларуская Служба

Звольненаму фельчару з Ліды за пяць гадзін сабралі больш за 10 тысяч рублёў

09.06.2020 08:43
Паўла Палейчыка, які за ўдзел у стрыме блогера Сяргея Ціханоўскага атрымаў сем сутак арышту, папярэдзілі на працы, што кантракт з ім падаўжаць не будуць.
.
.Фота: vk.com/mylidaorg

Фельчара хуткай дапамогі з Ліды Паўла Палейчыка, які за ўдзел у стрыме блогера Сяргея Ціханоўскага атрымаў сем сутак арышту, папярэдзілі на працы, што кантракт, які заканчваецца праз месяц, з ім падаўжаць не будуць, перадаюць naviny.by.

На дабрачыннай пляцоўцы Molamola з'явілася кампанія па зборы сродкаў на падтрымку сям'і доктара, жонка якога, таксама медык, зараз знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. За пяць гадзін людзі ўжо ахвяравалі больш за 10 000 рублёў, хоць сабраць планавалі усяго 2000.

ав