Каардынатар выбарчай кампаніі Святланы Ціханоўскай Аляксандр Кабанаў паведаміў, што блогеру Ціханоўскаму 8 чэрвеня працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы, перадае Тэлеграф. Такім чынам, кіраўнік штаба і муж патэнцыйнай кандыдаткі Святланы Ціханоўскай застанецца ў турме да 8 жніўня.
«Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ сямі асобам прад'яўленае абвінавачванне па ч.1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак) Крымінальнага кодэкса Беларусі, дзеянні аднаго з іх дадаткова кваліфікаваныя следствам па арт. 364 (гвалт у дачыненьні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса Беларусі», - гаворыцца ў паведамленні Следчага камітэту.
У сваю чаргу, Святлана Ціханоўская распавяла, што цяпер нясе адказнасць за ўсіх, хто здаў за яе подпісы. «Я разумею, што цяпер я нясу адказнасць за ўсіх тых людзей, якія даверыліся майму мужу, якія ўбачылі ў ім лідара, які дапамог ім плечы расправіць, што будуць нейкія змены ў жыцці гэтых людзей. Я адчуваю адказнасць за іх усіх», – распавяла Святлана Ціханоўская.
Жонка арыштаванага відеаблогера падзялілася, што калі да яе прыхільнікі звярталіся з просьбай дапамагчы сродкамі на бензін, яна адмаўляла.
«Кажу: «Хлопцы, я не дапамагу, ніяк не дапамагу». І народ носіць піццу, каву, булачкі дзяўчынкам і хлопчыкам, якія подпісы збіраюць. Дапамагаюць заправіць аўтамабілі, дапамагаюць з начлегам. Яны перамяшчаюцца з горада ў горад – у нас ёсць такая група. Гэта голы энтузіязм, вера ў нейкія перамены людзей падтрымлівае», – перадае BBC словы патэнцыйнай кандыдаткі.
Раней Тэлеграф паведаміў, што Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы на выбарчым пікеце ў Гродне 29 траўня.
ав