«Спачатку прадстаўнікі шэрагу ініцыятыўных груп злоўжываюць правам на правядзенне пікетаў для разгойдвання сітуацыі і дэстабілізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі, потым яны сфарміруюць каманды і групы баевікоў, якія, не выключана, захочуць арганізаваць пабоішча на плошчы. Да гэтага яны і заклікаюць людзей. Чаму тут здзіўляцца? Чаго так усё дзівяцца: «Як Лукашэнка адкажа»? Адказ будзе адзін, вы добра разумееце», – папярэдзіў кіраўнік дзяржавы, яго ловы прыводзіць Тэлеграф.
Ён адзначыў, што ў краіне толькі тры тыдні як стартавала выбарчая кампанія, але ўжо сёння бачна, што «далёка не ўсе кандыдаты ў кандыдаты маюць намер прайсці гэты шлях цывілізавана».
«Вакол парушэнні заканадаўства, больш за тое, этычных нормаў, абразы, выпады ў бок улады. Ёсць і такія, хто лічыць, што для дасягнення мэты ўсе сродкі добрыя», – заявіў Лукашэнка падчас нарады па пытаннях дзейнасці дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
«Пагрозы сёння сыплюцца з усіх бакоў: у адрас дзяржаўных служачых, кіраўнікоў участковых камісій, якія праводзілі парламенцкія выбары, у адрас іх сем'яў. З усіх бакоў пагрозы. Гэта што такое? Я папрашу праваахоўныя органы, асабліва генеральнага пракурора, старшыню Следчага камітэта, міністра ўнутраных спраў, звярнуць на гэта самую сурʼёзную ўвагу. Калі ідуць пагрозы – гэта крымінальнае парушэнне, якое перасьледуецца па крымінальным законе», – звярнуў увагу прэзідэнт.
Ён лічыць, што падзеі развіваюцца па загадзя прадуманаму сцэнары, прычым іх удзельнікі – усяго толькі выканаўцы, у якіх ёсць гаспадары з грашыма.
«Вы выдатна разумееце. Мы маем справу з так званымі «сучаснымі» перадвыбарнымі тэхналогіямі, якія часцяком не адрозніваюцца ахайнасцю. Мы гэта ўжо праходзілі. Мы не дапусцілі расколу тады ў грамадстве, не дапусцім і цяпер. І сёння маем намер распачаць адэкватныя меры, каб захаваць мір і стабільнасць у нашай дзяржаве», – заявіў прэзідэнт.
Раней Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў патэнцыйных кандыдатаў у выбарах прэзідэнта Беларусі і заявіў, што не аддасць ім краіну. Таксама Лукашэнка выказваў упэўненасць, што ён не паўторыць шлях прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.
ав