Як паведамляюць людзі ў сацыяльных сетках, праходзіць ператрус у офісе «Белгазпрамбанка» у Мінску, якім кіраваў патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка. Туды прыбылі каля 50 сілавікоў у масках, паведамляе «Наша Ніва».
Каля будынка і ў фае ніякіх слядоў працы сілавікоў. Толькі аб'ява, што сёння дэпазітарнае сховішча не працуе.
Прэс-служба Камітэту дзяржкантролю паведамляе, што заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры», ч. 2 арт. 235 «Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры».
Паведамляецца таксама пра ператрусы ў членаў ініцыятыўнай групы гэтага былога банкіра-мецэната. А таксама паведамляецца, што ДФР у кампаніі «ПрыватЛізінг», якую раней згадваў Лукашэнка.
ДФР дабраўся да ТАА «Кампары».
Вобшук ідзе ў дырэктара, ён адзін з сяброў ініцыятыўнай групы, а намеснік дырэктара – саўладальнік «ПрываТлізінгу».
эж