Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У «Белгазпрамбанку» праходзіць ператрус, заведзена крымінальная справа

11.06.2020 12:31
У офісе «Белгазпрамбанка» у Мінску, якім кіраваў патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка, знаходзіцца каля 50 сілавікоў. 
.
.Фота: TUT.BY

Як паведамляюць людзі ў сацыяльных сетках, праходзіць ператрус у офісе «Белгазпрамбанка» у Мінску, якім кіраваў патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка. Туды прыбылі каля 50 сілавікоў у масках, паведамляе «Наша Ніва».

Каля будынка і ў фае ніякіх слядоў працы сілавікоў. Толькі аб'ява, што сёння дэпазітарнае сховішча не працуе.

Прэс-служба Камітэту дзяржкантролю паведамляе, што заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры», ч. 2 арт. 235 «Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры».

Паведамляецца таксама пра ператрусы ў членаў ініцыятыўнай групы гэтага былога банкіра-мецэната. А таксама паведамляецца, што ДФР у кампаніі «ПрыватЛізінг», якую раней згадваў Лукашэнка.

ДФР дабраўся да ТАА «Кампары».

Вобшук ідзе ў дырэктара, ён адзін з сяброў ініцыятыўнай групы, а намеснік дырэктара – саўладальнік «ПрываТлізінгу».

эж