Беларуская Служба

У Магілёве затрымалі каардынатара ініцыятыўнай групы Бабарыкі, экс-віцэ-мэра горада

12.06.2020 10:52
Затрыманні адбыліся на фоне паспяховага збору подпісаў ініцыятыўнай групай Віктара Бабарыкі.
Уладзімір Дудараў ctv.by

У Магілёве затрымалі каардынатара ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Уладзіміра Дударава. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на TUT.by. У штабе Бабарыкі гэтую інфармацыю пацвердзілі. Хто затрымаў Дударава і па якой справе, невядома. Пытанні да яго былі ў праваахоўнікаў чатыры гады таму, але справа да суда не дайшла.

Уладзіміру Дудараву 43 гады. Ён скончыў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Спачатку ўзначальваў аддзел будаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама, а ў верасні 2018-га быў прызначаны намеснікам старшыні выканкама, адказваў за пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гэтую пасаду пакінуў восенню мінулага года.

Таксама затрыманы ўдзельнік ініцыятыўнай групы, кіраўнік філіяла Белгазпрамбанка ў Магілёве Сяргей Кармызаў.

Затрыманні адбыліся на фоне паспяховага збору подпісаў ініцыятыўнай групай Віктара Бабарыкі. Напярэдадні таксама прайшлі ператрусы ў Белгазпрамбанку, які яшчэ нядаўна ачольваў Бабарыка. Былі распачаты дзве крымінальныя справы. Сам палітык і экс-банкір у рамках расследавання працэсуальнага статуса не мае.

вс