Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі ад COVID-19 памерла ўжо амаль 300 чалавек

12.06.2020 13:53
Сутачны прырост па пацверджаных дыягназах склаў 704 пацыенты, а па смерцях – 5 чалавек.
Image by Gerd Altmann from Pixabay
Image by Gerd Altmann from Pixabay Pixabay License

У Беларусі каранавірус забраў жыцці ўжо 298 чалавек, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Беларусі 12 чэрвеня.
Зарэгістравана 52 тыс. 520 чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус. Усяго праведзена 697 тыс. 011 тэстаў, інфармуе партал naviby.by.

Такім чынам, сутачны прырост па пацверджаных дыягназах склаў 704 пацыенты, а па смерцях – 5 чалавек.

Міністэрства аховы здароўя даўно не публікуе статыстыку тых, хто захварэў па абласцях і Мінску, а таксама колькасць хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, і пацыентаў, якія маюць патрэбу «ў асаблівай увазе спецыялістаў у сувязі з цяжкасцю захворвання». Другі месяц Міністэрства аховы здароўя не праводзіць прэс-мерапрыемствы.

У свеце на сённяшнюю раніцу зафіксавана 7 млн 514 тыс. 559 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі (памерла 421 тыс. 458 чалавек).

Раней паведамлялася, што Беларусь усё яшчэ знаходзіцца на стадыі лакальнай перадачы каранавіруснай інфекцыі, і гэта досыць сур'ёзная сітуацыя, паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у Беларусі Батыр Бердыклычаў 12 чэрвеня ў Мінску.

вс