Беларуская Служба

Купалаўскі тэатр аднаўляе паказы з 15 чэрвеня

12.06.2020 17:51
З рэпертуарам на чэрвень і ліпень можна азнаёміцца ​​на сайце тэатра.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneHolgersFotografie /pixabay

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы аднаўляе паказы з 15 чэрвеня, паведамляе агенцтва БелТА.

«Адна з галоўных традыцый Купалаўскага – пачынаць сезон легендарным спектаклем »Паўлінка«. У бягучым годзе абставіны склаліся так, што Купалаўскі адкрые сезон двойчы: пасля двух месяцаў перапынку тэатр аднаўляе паказы. І для таго, каб вяртанне гледачоў у тэатр стала сапраўдным святам, ужо 15 чэрвеня на галоўнай сцэне адбудзецца паказ нашай візіткі – «Паўлінкі», – расказалі ў тэатры.

З 15 па 30 чэрвеня ў Купалаўскім таксама пройдуць спектаклі «Рэвізор», «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», «Пінская шляхта», «Першы», «Вешальнікі», «Кароль Лір», «Ураджай», «Людзі на балоце», «Зямля Эльзы», «Радзіва Прудок», «Не мой».

Тэатр абавязкова будзе прытрымлівацца мер бяспекі ў час спектакляў. Пры рассадцы гледачоў будзе захоўвацца дыстанцыя ў два месцы, а агульная напаўняльнасць залы галоўнай сцэны не будзе перавышаць 100 гледачоў (на 338 месцаў), залы камернай сцэны – не больш за 40 гледачоў (на 80 месцаў). У пачатку і ў канцы спектакля будзе праводзіцца абавязковая дэзынфекцыя памяшканняў. Глядач заўсёды зможа скарыстацца антысептыкамі, якія знаходзяцца ў будынку.

З рэпертуарам на чэрвень і ліпень можна азнаёміцца ​​на сайце тэатра.

вс