Беларуская Служба

У Беларусі працягваецца пераслед апанентаў Аляксандра Лукашэнкі

13.06.2020 14:24
Чарняка і Бандарэнку судзілі ў судзе Савецкага раёну Мінску па артыкулах 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).
Зміцер Казлоў Фота: spring96.org

У пятніцу 12 чэрвеня чарговыя 20 сутак атрымаў Дзмітрый Казлоў, больш вядомы як блогер «Шэры кот», паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». Таксама адміністрацыйны арышт атрымалі актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Арцём Чарняк – 25 сутак і Міхаіл Бандарэнка – 17 сутак.

Праваабаронцам вядома, што Чарняка і Бандарэнку судзілі ў судзе Савецкага раёну Мінску па артыкулах 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).

Яны былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПу 10 чэрвеня.

Дзмітрый Казлоў летась за ўдзел у снежаньскіх акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй атрымаў 120 сутак адміністрацыйнага арышту.

Раней беларускія праваабаронцы неаднаразова выступалі з заявамі аб недапушчальнасці рэпрэсіяў у дачыненні да актывістаў падчас выбарчай кампаніі.

эж