Беларуская Служба

Стала вядома, хто прадставіць Беларусь на саміце «Усходняга партнёрства»

18.06.2020 11:03
Саміт пройдзе 18 чэрвеня ў фармаце відэаканферэнцыі.
   ( )      ( )
Краіны Еўрапейскага Звязу (сіні колер) і дзяржавы праграмы "Усходняе партнёрства" (аранжавы колер)фота: Kolja21/Wikimedia/CC

Стала вядома, хто прадставіць Беларусь на саміце «Усходняга партнёрства». Гэта не кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і не міністр замежных спраў Уладзімір Макей, а прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на агенцтва БелТА. Яму не давядзецца ехаць у ЕС, паколькі саміт пройдзе 18 чэрвеня ў фармаце відэаканферэнцыі.

Напярэдадні адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Макея і Олівера Вархеі, еўракамісара па пытаннях суседства і пашырэння Еўрасаюза. Гаворка ішла пра падрыхтоўку да згаданай відэаканферэнцыі і пра адносіны Беларусі і ЕС.

вс