Беларуская Служба

Беларусь выйшла на другое месца па спажыванні расійскага газу

18.06.2020 15:47
У цэлым пастаўкі «Газпрома» у краіны пост-СССР скараціліся амаль на 18%, у Еўропу – на 19%.
Siedziba Gazpromu w Moskwie, Fot. Shutterstock Dontsov Evgeny
Siedziba Gazpromu w Moskwie, Fot. Shutterstock/ Dontsov EvgenyShutterstock/ Dontsov Evgeny

Беларусь перамясцілася на другі радок у свеце па спажыванні расійскага газу. У першым квартале 2020 года Беларусь апярэдзіла Італію, саступіўшы толькі Нямеччыны, сведчаць дадзеныя справаздачы «Газпрома» за студзень-сакавік. Пра гэта паведамляе «Тэлеграф».

За першыя тры месяцы з Расіі ў Беларусь паставілі 5,17 млрд. кубаметраў газу, што амаль на 11% менш, чым было за аналагічны перыяд мінулага года.

Аднак іншыя імпарцёры скарацілі спажыванне расійскага газу яшчэ больш: Вялікабрытанія – на 55%, Германія – на 23%, Італія – ​​на 18%, Турцыя – на 16%.

Суседняя з Беларуссю Літва дзякуючы пастаўкам звадкаванага газу зменшыла закупкі ў «Газпрома» ў больш чым восем разоў, а Украіна адмовілася ад паставак блакітнага паліва з Расіі ўвогуле, у сваю чаргу Польшча павялічыла пастаўкі на 21%.

У цэлым пастаўкі «Газпрома» ў краіны пост-СССР скараціліся амаль на 18%, у Еўропу – на 19%.

вс

на фота: галаўны офіс «Газпрома» ў Маскве