Ператрус адбываецца ў доме кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, паведамляе «Наша Ніва».
Сяброўка сына Бабарыкі Эдуарда, які ўзначальваў яго ініцыятыўную групы па вылучэнні ў прэзідэнты, напісала ў сябе ў сацыяльнай сетцы, што чакаецца ператрус і ў яе на кватэры, дзе жыў Эдуард.
Дом банкіра і мецэната Віктара Бабарыкі, які кінуў выклік Аляксандру Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах, месціцца ў вёсцы Мачаны Лагойскага раёна.
Каля дома стаяць машыны. На вачах у журналістаў удзельнікі аперацыі знялі нумары з буса. Удзельнікі ператрусу хаваюць твары пад балаклавамі або майкамі, абматанымі вакол галавы.
вс