Насамрэч, зазначаюць праваабаронцы з цэнтру «Вясна» судзяць тых, хто прыходзіў на акцыі падчас нядзельных збораў подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты каля Камароўскага рынку. Самыя пікеты легальныя, але сведкі-міліцыянты заўсёды заяўляюць, што падсудныя незаконна там мітынгавалі. Суды не слухаюць тлумачэнні людзей і бяруць пад увагу толькі паказанні міліцыянтаў.
Так было ў справе старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігара Барысава. Яго арыштавалі на 40 базавых велічынь за выкрыкванне лозунгаў у мегафон. Барысаў хадайнічаў аб праглядзе відэа з камер у партыйным офісе, каб даказаць, што ў час, які пазначаны ў пратаколе, ён быў у офісе. Суддзя Наталля Дзядкова адхіліла хадайніцтва ды аштрафавала партыйца.
На дадзены момант вядома, што ўжо асуджаныя яшчэ 10 чалавек. Сярод іх блогер Эдуард Пальчыс, жонка лідара «Народнай грамады» Міколы Статкевіча Марына Адамовіч, пенсіянерка Ева Сапрыгіна, Леанід Кулакоў, Дзмітры Кудравец, Арцём Бабок, Віктар Кавалькоў, Галіна Лагацкая, Сяргей Нагліс, Алана Гебрэмарыям.
Яшчэ 7 чалавек чакаюць прысудаў. Сярод іх патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты, лідар руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, Святлана Каваленка, Мая Навумава, Анжаліка Жалезьнякова, Ян Грыб, Галіна Жукоўская, Міхаіл Варанцоў, Міхаіл Маслоўскі, Віталь Савіч.
юл