Беларуская Служба

Лукашэнка будзе трымацца за ўладу з усіх сіл, а Майдана не будзе

19.06.2020 13:55
Такі прагноз мае мінскі палітолаг Андрэй Ляховіч, што да далейшай хады выбараў.
Аўдыё
  • Эксперт прагназуе хаду выбараў у Беларусі
Protest przeciwników Łukaszenki w Mińsku
Protest przeciwników Łukaszenki w MińskuPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Падзеі апошніх дзён сведчаць пра тое, што ўлады абралі канчаткова толькі сілавы варыянт, ніякіх галасоў ніхто лічыць не будзе, кажа спецыяліст.

Сёлетняя выбарчая кампанія вельмі насычаная. Праваабаронцы кажуць пра ўзмоцнены пераслед актывістаў і ўдзельнікаў электаральнай кампаніі, пра масавыя парушэнні правоў чалавека, ціск і запалохванне людзей у сувязі з іх удзелам у выбарчай кампаніі.

Беларускі ПЭН-цэнтр звярнуў увагу на тое, што сёлета ўлады перайшлі ўсе межы ды дазваляюць сабе жорсткае і бесчалавечнае стаўленне да народа, практыкуюцца катаванні ў дачыненні да актывістаў грамадзянскай супольнасці, блогераў, сябраў каманд прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты, а таксама творцаў. Журналісты пачалі параўноўваць Беларусь з афрыканскімі дыктатурамі, дзе выбары часта канчаюцца знікненнем апанентаў.

Гэта ўсё сведчанні слабасці Лукашэнкі ды страху згубіць уладу. Беларускі кіраўнік разлічваў на спакойныя выбары, а высветлілася, што ў грамадстве ён больш не мае падтрымкі, і з’явіліся моцныя апаненты, якім ён прайграў бы на сапраўдных выбарах.

Пра сітуацыю ў Беларусі мы размаўлялі з палітолагам Андрэем Ляховічам.

Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл