Масавыя затрыманні 19 чэрвеня журналістаў і мірных дэманстрантаў па ўсёй Беларусі з`яўляюцца непрымальнымі. Пра гэта заявіла пасольства Вялікабрытаніі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы „Facebook”. Пра гэта піша БелаПАН.
"Вялікабрытанія заклікае ўрад Беларусі паважаць права на свабоду слова і сходаў, а таксама вызваліць усіх адвольна затрыманых", — гаворыцца ў заяве.
19 чэрвеня — у апошні дзень збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты — у розных гарадах Беларусі прайшлі пікеты. Па ўсёй краіне затрымлівалі журналістаў, якія асвятлялі іх правядзенне, і грамадзян. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрымана каля 120 чалавек.
нг