Беларуская Служба

У ЦВК пададзеныя дакументы на рэгістрацыю Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі

20.06.2020 16:10
У пятніцу Віктар Бабарыка і яго сын, кіраўнік выбарчага штабу Эдуард Бабарыка, былі затрыманыя.
Віктар Бабарыкафота: Ірына Арахоўская/Белсат

У ЦВК пададзеныя дакументы на рэгістрацыю Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Пра гэта паведаміў яго штаб. “Нягледзячы на ​​тое, што Віктар Бабарыка ўсё яшчэ не выйшаў на свабоду, наш штаб даводзіць працэс рэгістрацыі да канца. Таму сёння, 20 ліпеня, мы падалі пакет дакументаў для рэгістрацыі Віктара Бабарыкі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у Цэнтральную выбарчую камісію.

Усе вы, удзельнікі ініцыятыўных груп і актыўныя грамадзяне Беларусі, аддалі шмат сілаў і часу, каб гэта адбылося. Неверагодны месяц і рэкордная колькасць сабраных подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўнага кандыдата.

Дзякуй вам! Менавіта гэтыя дзеянні дазволілі падаць сёння ў ЦВК поўны пакет дакументаў, у абсалютнай адпаведнасці з артыкулам 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Нагадваем, што ўчора быў апублікаваны зварот аб ініцыяванні Рэспубліканскага Рэферэндуму. Каб запусціць працэс, нам неабходна сабраць ініцыятыўную групу” – напісана на сайце кандыдата.

Нагадаем, у пятніцу Віктар Бабарыка і яго сын, кіраўнік выбарчага штабу Эдуард Бабарыка, былі затрыманыя. Юрысты падалі скаргу на супрацьпраўныя дзеянні ў пракуратуру.


У Вільні прайшоў пратэст супраць палітычных рэпрэсій у Беларусі. У Вільні прайшоў пратэст супраць палітычных рэпрэсій у Беларусі.

нг