Беларуская Служба

Віктару Бабарыку выставілі абвінавачванне

21.06.2020 09:34
20 чэрвеня ў ЦВК прынялі дакументы на рэгістрацыю Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. 
      7  2020
Віктар Бабарыка на адным з пікетаў 7 чэрвеня 2020 года Фота: фэйсбук В. Бабарыкі

Прэтэндэнту на пост прэзідэнта Беларусі Віктару Бабарыку выставілі абвінавачванне ў крымінальнай справе. Па якім артыкуле вінавацяць экс-банкіра, трымаецца ў таямніцы. Пра гэта распавёў адвакат экс-банкіра Дзмітрый Лаеўскі, перадае "Еўрарадыё", са спасылскай на "Радыё Свабода". 

Паводле Лаеўскага, ён і Аляксандар Пыльчанка 20 чэрвеня былі выкліканыя для працэсуальных дзеянняў. Яны знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Віктар Бабарыка жывы і здаровы:

"Мае намер адстойваць свае перакананні і сумленнае імя. Мы настойваем на яго невінаватасці", — падкрэсліў Лаеўскі. 

Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня і змешчаны ў СІЗА КДБ. Улады запэўніваюць, што ён з'яўляецца "кіраўніком супрацьпраўнай дзейнасці". 

Раней у вялікім інтэрв'ю РБК Бабарыка заявіў, што ён і яго каманда падрыхтаваліся да выбараў, нават калі ён будзе "па-за зонай дасягнення". Тады "кандыдат у кандыдаты" быў перакананы, што яго не могуць асудзіць да 9 жніўня:

"Яны [улады] будуць павінны паспрабаваць зрабіць так, каб да 9 жніўня адбыўся суд, але гэта парушэнне ўсіх працэсуальных нормаў. Гэта проста немагчыма".

20 чэрвеня ў ЦВК прынялі дакументы на рэгістрацыю Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. За вылучэнне экс-банкіра ў прэзідэнты падпісалася больш за 430 тысяч беларусаў. У выбарчыя камісіі было пададзена 275 тысяч подпісаў. 

эж