Віктару і Эдуарду Бабарыкам прад'явілі абвінавачанне і абралі меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Пра гэта паведамляе Радыё «Свабода».
Вядома таксама, што пастанову пра абранне меры стрымання абскардзяць.
Пра абвінавачанне ў крымінальнай справе супраць Віктара Бабарыкі паведаміў учора ягоны адвакат Дзмітры Лаеўскі. Сёння ж стала вядома і пра абвінавачанне супраць Эдуарда Бабарыкі.
Адвакаты Бабарыкі Дзмітры Лаеўскі і Аляксандр Пыльчанка знаходзяцца пад падпіскай пра неразгалошванне. Артыкул ці артыкулы, паводле якіх выставілі абвінавачанні, не раскрываюцца.
юл