Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Подпісы для рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты здалі 7 прэтэндэнтаў

22.06.2020 13:09
Пра гэта паведамілі сёння журналістам у Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/TATYANA ZENKOVICH

Збор подпісаў завяршыўся 19 чэрвеня. У той жа дзень усе прэтэндэнты павінны былі здаць сабраныя подпісы ў ЦВК.

Колькасць здадзеных подпісаў у ЦВК не называюць. Інфармацыя будзе пасля праверкі подпісаў, пасля 30 чэрвеня, – паведамляе партал TUT.BY.

Раней пра збор неабходных 100 тысяч подпісаў для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты заявілі Аляксандр Лукашэнка (каля 2 мільёнаў подпісаў), Віктар Бабарыка (434 тысяч подпісаў), Валерый Цапкала (200 тысяч подпісаў), Святлана Ціханоўская (больш за 100 тысяч подпісаў), Ганна Канапацкая (больш за 100 тысяч подпісаў), Андрэй Дзмітрыеў (100 тысяч подпісаў), Сяргей Чэрачэнь (106 тысячаў подпісаў).

юл