Указ ужо апублікаваны, але сума падвышэння пенсіяў невялікая, падлічыла Радыё «Свабода».
Ва ўказе, апублікаваным 21 чэрвеня, пенсіі даручана падвысіць «шляхам карэктавання фактычнага заробку пенсіянераў, зыходзячы з сярэдняй заробнай платы работнікаў у рэспубліцы, ужыванай пры папярэднім пераразліку пенсіяў, з павышэннем яе велічыні на 6%».
Што гэта значыць, пазней растлумачыла Міністэрства працы. У сярэднім падвысяць пенсіі на пару долараў. Сярэдні памер пенсіяў па ўзросце за ліпень складзе 470,6 рубля, сцвярджае міністэрства. Гэта больш за сярэднія пенсіі па ўзросце ў чэрвені на 5,2% або 23,1 рубля.
Цяперашняе падвышэнне ў параўнанні з мінулым месяцам, калі пералічваць з курсам на момант публікацыі, складае 9,72 долараў. Для параўнання ў Расеі сярэдні памер пенсіяў у чэрвені складаў каля 470 рублёў у пераліку на беларускія. Літоўскія пенсіянеры атрымлівалі ў сярэднім 810 рублёў, польскія – 1300 рублёў.
юл