Мэтай кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» зʼяўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках назірання. Кампанія не падтрымлівае нікога з удзельнікаў выбарчай кампаніі.
Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» прынялі на сябе абавязацельствы не ўваходзіць у выбарчыя штабы асобных кандыдатаў, не аказваць ім любую дапамогу, скіраваную на іх вылучэнне ці агітацыю, захоўваць строгую бесстароннасць пры выкананні сваіх абавязкаў, ні ў якім разе не выказваць перавагу ў адносінах да кандыдатаў і добрасумленна іх выконваюць, застаючыся незалежнымі і абʼектыўнымі ўдзельнікамі працэсу.
Аднак, дзеянні прадстаўнікоў дзяржавы ў дачыненні да назіральнікаў: арышты, штрафы, адміністрацыйныя пакаранні, – ствараюць перашкоды ў іх працы, абмяжоўваюць іх магчымасці і ў цэлым ствараюць атмасферу страху ў краіне.
Павага да інстытуту нацыянальнага назірання, несупрацьдзеяння назіральнікам у ажыццяўленні іх дзейнасці ў час выбараў зʼяўляецца абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь, якое яна добраахвотна прыняла як сябар АБСЕ.
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» патрабуе:
- неадкладна спыніць адміністрацыйны пераслед незалежных назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»: Алены Маслюковай (Светлагорск), Сяргея Лацінскага (Бабруйск), Ірыны Траццяковай (Віцебск);
- надалей устрымацца ад любой формы ціску на незалежных назіральнікаў.
юл