Беларуская Служба

Беларусь павялічыла золатавалютныя рэзервы

07.07.2020 11:24
Аднак чэрвеньскі рост адбыўся за кошт назапашвання новых даўгоў.
Ілюстрацыйны здымак Фото: pixabay.com

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня 2020 года склалі 8 795,7 мільёнаў долараў.

У параўнанні з чэрвенем яны павялічыліся на 916,4 мільёна долараў, што азначае рост на 11,6%.

У маі наадварот было зніжэнне на 3,7 мільёнаў долараў (або 0,05%), гаворыцца ў прэс-рэлізе Нацбанка.

З пачатку года рэзервы знізіліся на 6,4%, альбо на 597,8 мільёнаў долараў.

Асноўным фактарам росту золатавалютных рэзерваў у чэрвені стала стала паступленне сродкаў ад размяшчэння Міністэрствам фінансаў еўрааблігацыяў, патлумачыў Нацбанк. Таксама павелічэнню рэзерваў спрыяў рост цаны манетарнага золата.

У чэрвені Беларусь размясціла два выпускі еўрааблігацыяў на суму 1,25 мільярдаў долараў.

Згодна з Асноўным напрамкам крэдытнай палітыкі на 2020 год, абʼём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці 7,3 мільярды долараў.

юл