.Photo:jardin/pixabay.com/CC0 Public Domain
Гуманітарную дапамогу на 50 тысяч еўра адправіла суседняя Літва Беларусі для барацьбы з COVID-19. Пра гэта паведамляе „Свабода” са спасылкай на літоўскае Міністэрства замежных спраў.
7 ліпеня з Літвы ў Беларусь выехала гуманітарная дапамога - вырабленыя ў Літве ахоўныя сродкі, неабходныя для барацьбы з COVID-19.
Гуманітарная дапамога прызначана Беларусі рашэннем ураду Літвы ад 3 чэрвеня як рэакцыя на просьбу суседняй дзяржавы аб міжнароднай гуманітарнай дапамозе ў мэтах барацьбы з COVID-19.
За 50 тысяч еўра купілі 16 800 літраў дэзынфекцыйнай вадкасці і 8400 аднаразовых халатаў, якія і адправілі ў Мiнск.
аз