Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Паміж Мінскам і Гроднам пусцяць хуткасны дызель-цягнік польскай вытворчасці

22.07.2020 10:13
Новы рухомы састаў ДП6 адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі руху і камфорту.
 6,     PESA Bydgoszcz SA
Цягнік ДП6, выраблены на польскім прадпрыемстве PESA Bydgoszcz SAФота: БЧ

Ад 24 ліпеня новы дызель-цягнік пачне курсіраваць па маршруце Гродна-Мінск-Гродна, перадае БелТА.

Шасцівагонны дызель выраблены польскай кампаніяй PESA Bydgoszcz SA. Ён паступіў на Беларускую чыгунку ў 2020 годзе. Новы рухомы састаў ДП6 адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі руху і камфорту. Канструкцыйная хуткасць руху цягніка – 140 км/г.

Прасторны салон абсталяваны мяккімі крэсламі з рэгуляваннем спінкі і падлакотнікаў. Усе месцы забяспечаныя індывідуальнымі разеткамі для падзарадкі гаджэтаў, таксама ў дызель-цягніку ёсць Wi-Fi. У салоне маецца шматфункцыянальная зона для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, пасажыраў з дзіцячымі каляскамі, роварамі і буйным багажом
Кожны вагон абсталяваны кандыцыянерам, паніжаная падлога і дзверы з высоўнымі прыступкамі робяць пасадку хуткай і зручнай.

Тры пары такіх цягнікоў ужо курсуюць з снежня 2019 года па маршруце Мінск-Віцебск.

эж