Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія дыпламаты ў Беларусі ўшанавалі памяць герояў вайны 1920 года

22.07.2020 12:58
Зараз на тэрыторыі Беларусі налічваецца 44 польскіх вайсковых могілак.
   ,  , 22  2020 .
Дыпламаты на вайсковых могілках, Новы Свержань, 22 ліпеня 2020 г. Фота: minsk.msz.gov.pl

У сераду, 22 ліпеня супрацоўнікі Амбасады Польшчы ў Беларусі наведалі магілы жаўнераў Войска Польскага, якія загінулі падчас савецка-польскай вайны 1920 года. Дыпламаты пабывалі на вайсковых могілках ў Новым Свержані, якія былі адрэстаўраваныя за сродкі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. Супрацоўнікі амбасады  таксама  наведалі могілкі ў Нясвіжы, Гарадзеі і Снове.

Намеснік амбасадара Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі нагадаў, што сто гадоў таму палякі масава ахвяравалі сваім жыццём за незалежнасць бацькаўшчыны:

-Некаторыя з гэтых могілак надаль вымагаюць рэстаўрацыі. Аднак знаходзячыся, молячыся тут, мы выказваем павагу іх мужнасці і цярпенню.

З нагоды стагоддзя «Цуду на Вісле» і перамогі ў савецка-польскай вайне польскія дыпламаты ў Беларусі наведваюць месцы памяці, звязаныя з тымі падзеямі.

Зараз на тэрыторыі Беларусі налічваецца 44 польскіх вайсковых могілак.

эж

Гісторык: «Цуд на Вісле» не быў цудам

15.08.2020 09:13
«Варшаўская бітва стала істотным чыннікам не толькі захавання незалежнасці Польшчы, але таксама чыннікам захавання незалежнасці краінаў Балтыі».