27 ліпеня, прыкладна ў 8.55 у кабінет начальніка міжраённага аддзелу ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама прыйшоў 70-гадовы жыхар Брэсцкага раёна, паведамляе Следчы Камітэт Беларусі.
Ён дастаў самаробную прыладу, накіраваў яе ў бок работніка ДАІ і зрабіў некалькі стрэлаў.
Міліцыянт аператыўна зрэагаваў на сітуацыю, што дапамагло яму пазбегнуць ранення. Ён не пацярпеў.
Начальнік МРЭА ў гэты дзень праводзіў прыём грамадзян.
Упраўленне СК па Брэсцкай вобласці ў дачыненні да мужчыны распачала крымінальная справа па ч. 1 арт. 14 і п. 10 ч. 2 арт. 139 (замах на забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Падазраваны затрыманы, з ім працуюць следчыя. Будзе прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза на прадмет устанаўлення псіхічнага стану мужчыны.
эж