Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ціханоўская ўпершыню паведаміла план дзеянняў пасля перамогі

27.07.2020 15:31
«Пасля маёй перамогі на выбарах на працягу пераходнага перыяду краінай будуць кіраваць тыя ж чыноўнікі, што і цяпер, за выключэннем тых, хто груба і адкрыта парушаў закон».
.
С. Ціханоўская tsikhanouskaya2020.by

Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская, вакол якой аб'ядналіся штабы Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі, на сваім сайце размясціла перадвыбарчую праграму. Як ужо не раз гучала на мітынгах Ціханоўскай, яна імкнецца стаць прэзідэнтам у першую чаргу для таго, каб вярнуць беларусам права выбару. 

Галоўнай мэтай Ціханоўская называе правядзенне сумленных выбараў з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў, уключаючы тых, каго ЦВК пазбавіў магчымасці змагацца за прэзідэнцкае крэсла.

Ціханоўская, уступіўшы на пасаду прэзідэнта, мае намер арганізаваць паўторныя сумленныя выбары:

-Прызначыць шэсць новых незалежных сябраў ЦВК, уключаючы старшыню, і выдаць указ аб правядзенні новых выбараў прэзідэнта.

-Сфармаваць сістэму выбарчых камісій так, каб у іх уключылі прадстаўнікоў усіх зацікаўленых палітычных партыяў, розных грамадскіх арганізацый, а таксама прадстаўнікоў кандыдатаў у прэзідэнты.

-На кожным участку ўсталяваць празрыстыя скрыні і камеры, вядучыя онлайн-трансляцыю.

-Кожны бюлетэнь дэманстраваць назіральнікам і толькі пасля гэтага змяшчаць у стос галасоў за кандыдата.

-Даць давераным асобам кандыдатаў права патрабаваць пераліку галасоў за любога кандыдата на любым участку.

-Дапускаць датэрміновае галасаванне ў выключных выпадках для тых, хто не можа галасаваць у дзень выбараў па ўважлівай прычыне.

-Даць усім кандыдатам роўныя магчымасці для агітацыі, без злоўжывання службовым становішчам.

«Пасля маёй перамогі на выбарах на працягу пераходнага перыяду краінай будуць кіраваць тыя ж чыноўнікі, што і цяпер, за выключэннем тых, хто груба і адкрыта парушаў закон, – піша кандыдат на сваім сайце. – Тых, хто сыдзе ў адстаўку, заменяць прафесіяналы з ліку дзяржаўных служачых. Новыя прэзідэнцкія выбары будуць праведзены на працягу паўгодаЯ прызначу правядзенне рэферэндуму з прапановай вярнуцца да першапачатковай рэдакцыі Канстытуцыі 1994 года, якая скарачае паўнамоцтвы прэзідэнта, якое ўстанаўлівае абмежаванне па колькасці тэрмінаў знаходжання на пасадзе прэзідэнта, і забяспечвае падзел уладаў. Рэферэндум будзе праводзіцца адначасова з выбарамі Прэзідэнта»

Ціханоўская таксама абяцае зладзіць новыя парламенцкія выбары, зацвердзіць статус парламента як вышэйшага прадстаўнічага пастаянна дзеючага і адзінага заканадаўчага органа ўлады, пашырыць паўнамоцтвы органаў мясцовага самакіравання і кіравання.

эж