Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады рэкамендавалі банкам адмовіцца ад рэкламы ў недзяржаўных СМІ

28.07.2020 10:27
У Нацбанку не пацвердзілі, што выступалі з падобнай ініцыятывай.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Image by Jakub Orisek from Pixabay

Банкам – як дзяржаўным, так і прыватным – рэкамендавалі адмовіцца ад размяшчэння рэкламы ў недзяржаўных СМІ. Пра гэта паведамляе TUT.by са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Рэкамендацыя была агучана на адным з апошніх пасяджэнняў Нацбанка, дзе прысутнічалі кіраўнікі банкаў. На які тэрмін распаўсюджваецца рэкамендацыя, не паведамляецца.

У Нацбанку не пацвердзілі, што выступалі з падобнай ініцыятывай, і не сталі каментаваць, чыя гэта рэкамендацыя – рэгулятара ці якога-небудзь іншага дзяржаўнага органа, які папрасіў яе данесці. Адзін з удзельнікаў рэкламнага рынку распавёў, што падобныя рэкамендацыі юрыдычна неабавязкова выконваць, але пры гэтым «ўсе разумеюць, што пры невыкананні магчымыя іншыя меры ўздзеяння».

Пра тое, што ўлады маюць намер заняцца размеркаваннем рэкламных даходаў у інтэрнэце, гаварыў у першай палове ліпеня на сустрэчы прэзідэнта з прадстаўнікамі дзяржСМІ міністр інфармацыі Ігар Луцкі.

эж