Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў кіраўніка Еўрарады Шарля Мішэля пераканаць Аляксандра Лукашэнку не спяшацца з запускам атамнай электрастанцыі каля Астраўца, піша газета «Наша Ніва», спасылаючыся на прэсаву службу літоўскага лідара.
«Неабходна паслаць прэзідэнту Лукашэнку ясны палітычны сігнал з патрабаваннем не прыступаць да эксплуатацыі АЭС да вырашэння пытання ядзернай бяспекі і выканання рэкамендацый па выніках стрэс-тэстаў», — заявіў Наўседа.
Нагадаем, першы энергаблок Беларускай Атамнай электрастанцыі ў Астраўцы амаль гатовы да пуску. Цалкам у прамысловую эксплуатацыю ён будзе ўведзены ў першым квартале 2021.
Фізічны старт першага энергаблоку запланаваны на жнівень.
эж