Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Алексіевіч і Цэслер гатовы асабіста паручыцца за Віктара Бабарыку 

28.07.2020 13:39
Хадайніцтва будзе пададзена 28 ліпеня ў КДБ.
Swiatłana Aleksijewicz
Swiatłana AleksijewiczWikimedia Foundation/Elke Wetzig/CC BY-SA 3.0

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч і мастак Уладзімір Цэслер падпісалі хадайніцтвы аб асабістым паручальніцтве для змены меры стрымання Віктару Бабарыку, паведамляецца на сайце экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты, піша "Наша Ніва".

Нагадаем, што напярэдадні каардынатар штаба Бабарыкі Марыя Калеснікава папрасіла неабыякавых беларусаў выступіць паручыцелямі для змены меры стрымання для Віктара Бабарыкі.

У хадайніцтве, узор якога штаб выклаў на сайце, гаворыцца, што «з улікам асабістых якасцяў Бабарыкі Віктара Дзмітрыевіча фізічнай пагрозы ці іншай небяспекі для грамадства не ўяўляе, і яго ўтрыманне пад вартай з'яўляецца празмерна строгай мерай». У хадайніцтве просяць меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да Бабарыкі замяніць на больш мяккую, у прыватнасці, на асабістае даручальніцтва.

За парушэнне Віктарам Бабарыкам умоў асабістага паручыцельства на паручыцеля накладваецца грашовае спагнанне ў памеры ад ста да пяцісот базавых велічынь (2700 — 13 500 рублёў).

Хадайніцтва будзе пададзена 28 ліпеня ў КДБ.

эж