Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Акцыі пратэсту жанчын праходзяць па ўсёй Беларусі

12.08.2020 17:54
Усё пачалося з "ланцуга салідарнасці" каля Камароўкі ў сталіцы, куды раніцай выйшлі 250 жанчын у белай вопратцы і з кветкамі.
   , 12  2020 .
Акцыя жанчын у Мінску, 12 жнміўня 2020 г.Фота: TUT.BY

12 жніўня вулічныя акцыі жанчын праходзяць па ўсёй Беларусі. Яны пратэстуюць супраць ужывання сілавікамі гвалтоўных метадаў і выказваюць салідарнасць з пацярпелымі мірнымі дэманстрантамі, паведамляе “Еўрарадыё”.

Усё пачалося з "ланцуга салідарнасці" каля Камароўкі ў сталіцы, куды раніцай выйшлі 250 жанчын у белай вопратцы і з кветкамі. Пазней каля 200 жанчын сталі ў ланцуг каля мінскага ЦУМа. Аўтамабілі сігналілі ў падтрымку, а сілавікі заклікалі разыходзіцца.

Акцыі прайшлі і ў іншых гарадах — у Гродне, Гомлі, Віцебску, Магілёве, Брэсце, Жодзіне, Лідзе, Баранавічах і г. д. У беларускай сталіцы жанчыны збіраліся ў розных раёнах. У некаторых выпадках "ланцугі салідарнасці" сталі "калонамі салідарнасці". У некаторых гарадах АМАП правёў затрыманні.

Як вядома, за тры дні пратэстаў сілавікі затрымалі ў Беларусі 6 тысяч чалавек, сотні трапілі ў бальніцы, я мініму адзін дэманстрант загінуў.

эж