Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аляксандр Лукашэнка: Пакуль мяне не заб'еце, новых выбараў не будзе

17.08.2020 11:42
Гіганты беларускай прамысловасці (БелАЗ, МЗКЦ, ММЗ, МАЗ, МТЗ, БМЗ БеларусьКалій і г.д.), а таксама сотні іншых устаноў ды прадпрыемстваў па ўсёй Беларусі выходзяць на забастоўку. 
      ,        . , , 17  2020 .
Рабочыя іншых прадпрыемстваў Мінска падышлі да МЗКЦ, каб падрымаць сваіх таварышаў падчас сустрэчы з А. Лукашэнкам, Мінск, 17 жніўня 2020 г.Фота: Наша Ніва

Гіганты беларускай прамысловасці (БелАЗ, МЗКЦ, ММЗ, МАЗ, МТЗ, БМЗ БеларусьКалій і г.д.) а таксама сотні іншых устаноў ды прадпрыемстваў па ўсёй Беларусі выходзяць на забастоўку. На прадпрыемствах прыпынены вытворчы працэс, працоўны склікаюць стачкомы. Працоўны выказваюць салідарнасць з ахвярамі сваволя сілавікоў, патрабуюць адстаўкі А. Лукашэнкі і правядзення новых выбараў. Да іх далучаюцца дзяржаўныя СМІ, у Белтэлерадыёкампанія і БелТА.

Лукашэнка наведаў бастуючы МЗКЦ. Працаўнікоў сабралі на пляцоўцы на тэрыторыі прадпрыемства, чакалі Аляксандр Лукашэнка прыляцеў на прадпрыемства на верталёце, пагутарыў з рабочымі ў цэхах і выйшаў да людзей на вуліцы. На воклічы натоўпу «Сыходзь» Лукашэнка заявіў:

-Адказваю вам на гэтае пытанне. Мы правялі выбары. Пакуль вы мяне не забʼяце, іншых выбараў не будзе. Ніколі вы ад мяне не дачакаецеся, каб я пад ціскам нешта зрабіў. – Іх выбараў не будзе. Таму што не будзе ні МЗКЦ, ні МАЗа, ні БЕЛАЗа, за паўгода мы знішчым усё.

Тым часам калектывы розных прадпрыемстваў многатысячнымі калонамі накіроўваюцца ў цэнтр гораду – Плошчу Незалежнасці. Падзеі ў Беларусі сталі развівацца імкліва. На некаторы час у Мінску цалкам знік Інтэрнэт.

tut.by/nexta/nn.by/эж