Такія звесткі прыводзяцца ў дакладзе асьветніцка-сацыяльнага грамадскага аб’яднання «Звяно», які ёсць у распараджэнні БелаПАН.
Даклад прысвечаны парушэнню правоў удзельнікаў пратэстаў у Беларусі ў перыяд з 7 па 14 жніўня. Валанцёры «Звяна» адшукалі ў лякарнях Менску 120 чалавек і апыталі 30 пацярпелых, якія атрымалі траўмы рознай ступені сур’ёзнасьці.
У Брэсце пратэстоўцы паведамляюць пра траўмы ад шумавых гранат. Аскепак трапіў у журналіста Tut.by
Старшыня рады «Зьвяна» Тацяна Гацура-Яворская расказала БелаПАН, што 25-гадоваму Аляксандру Віхору, які загінуў у Гомлі, было адмоўлена ў медычнай дапамозе. З гэтай нагоды, як і ў выпадку гібелі Тарайкоўскага, не праводзіцца следства і адмоўлена ў судова-мэдычнай экспертызе прычынаў смерці. Паводле сведчанняў пацярпелым ад сваволля сілавікоў, ім часта адмаўляць у медычных аглядах і спісання атрыманых траўмаў.
Увечары ў Мінску пачаўся пратэст медыкаў перад будынкам Міністэрства аховы здароўя. Да пратэстоўцаў выйшаў міністр Каранік. Ён паведаміў прысутным, што зараз у больніцах знаходзіцца 158 пацярпелых падчас акцый пратэсту, з іх трое – у цяжкім стане. Таксама міністр паведаміў пра двое загінулых пратэстоўцаў.
У сацсетках распаўсюджваецца жахлівая інфармацыя пра магчымае згвалтаванне дзяўчыны на Акрэсціна, з траўмай шыйкі маткі, міністр пракаментаваў гэтыя чуткі так: дзяўчыну яшчэ не знайшлі.
Неўзабаве міністр пад воклічы «Ганьба!» у службовым аўто пакінуў мірных пратэстоўцаў.
svaboda.org/nn.by/эж