Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Да пратэстаў у Беларусі працягваюць далучацца журналісты дзяржаўных выданняў

18.08.2020 11:04
Да прцаўнікоў Белаурскай тэлевізіі, якія выйшлі на забастоўку далучыліся работнікі Беларускага радыё і журналісты газеты «Звязда».
Аўдыё

Учора калектыў газеты «Звязда» абвясціў кіраўніцтву, што хоча сумленна асвятляць падзеі ў краіне. У адказ на гэта ў рэдакцыю прыехаў міністр інфармацыі ды начальніца галоўнана ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Шпілеўская.  Яна пераконвала журналістаў "Звязды", што тыя самі да канца не разумеюць сітуацыю ў краіне.

Уладам звольнены галоўны рэдактар выдання Павал Сухарукаў. На яго месца прызначылі Аляксандра Карлюкевіча. Калектыў піша зварот да міністэрства і звальняецца ўслед.

Да забастоўкі далучыліся таксама 25 работнікаў Беларускага радыё, пераважна гэта гукарэжысёры. Яны патрабуюць – сумленных выбараў.

Забастоўка працягваецца на Беларускім тэлебачанні. «Міліцыя перакрыла пешаходныя пераходы і нават тратуары на падыходах да БТ. Яны проста не пускаюць сюды ні людзей, ні машыны. Толькі супрацоўнікаў з пасведчаннем. Усё роўна рады ўбачыць падтрымку на супрацьлеглым баку дарогі і ў ачапленні, паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на працаўніка БТ.

юл