Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Запрацаваў сайт з базай затрыманых 10-16 жніўня 2020 года

18.08.2020 11:20
Працу зрабілі неабыякавыя ІТ-спецыялісты, яны пажадалі застацца ананімнымі.
Ілюстрацыйны здымакImage by Mudassar Iqbal from Pixabay /CC0

IT-спецыялісты сабралі самую вялікую інтэграваную базу затрыманых і звялі інфармацыю, атрыманую ад валанцёраў Акрэсціна, Жодзіна, з сайта people finder, афіцыйна апублікаванай базы пракуратуры ад 2020/08/17, інфармацыі аб пошуку людзей з TUT.by, а таксама са спісаў, сфармаваных у телеграм-каналах. На дадзены момант сайт змяшчае інфармацыю пра людзей, якія знаходзіліся ці знаходзяцца ў ІЧУ і ЦІП Акрэсціна, ІЧУ Жодзіна, а таксама ў шпіталях.

Сайт змяшчае звесткі аб статусе затрыманага, а таксама месцы, дзе ён знаходзіцца / знаходзіўся ці праходзіць / праходзіў лячэнне.

Стваральнікі рэсурсу паведамляюць, што база будзе абнаўляцца. Сёння яна змяшчае інфармацыю пра больш чым 5 тысячы затрыманых беларусаў з 10 па 16 жніўня 2020 года. У бліжэйшы час на сайце з'явяцца звесткі пра затрыманых, якія знаходзяцца ў СІЗА №6 у Баранавічах.


Стваральнікі рэсурсу спадзяюцца, што сайт дапаможа беларусам знайсці сваіх родных і блізкіх.

юл