У Мінску ў вайсковым шпіталі памёр Генадзь Шутаў, у яго ў Брэсце стралялі з агнястрэльнай зброі сілавікі, паведамляе партал TUT.by. 43-гадовы мужчына быў паранены ў галаву 11 жніўня падчас разгону мірных масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Яго жыццё спачатку ратавалі брэсцкія лекары, пасля — мінскія. Шутава на верталёце даставілі ў Мінск.
Дачка Генадзя Шутава пацвярджала, што ў бацькі агнястрэльнае раненне, быў пашкоджаны мозг. Пра тое, што ў Брэсце была стральба па пратэстоўцах з агнястрэльнай зброі, паведамляла прэс-служба МУС. Аднак пасля міністр унутраных спраў Юрый Караеў пачаў гэта адмаўляць.
Генадзь Шутаў стаў чацвёртым загінулым пратэстоўцам.
эж