Жыхары прыгарадаў і гарадоў-спадарожнікаў Мінска - Сеніца, Прывольны, Ждановічы, Тарасава, Заслаўе, Фаніпаль, Смалявічы, Жодзіна — масава падтрымалі пратэсты, тут адбываліся шматлюдныя пікеты, паведамляе „Наша Ніва”.
У гэтым поясе таксама вялікая колькасць выбарчых камісій агучыла праўдзівыя вынікі выбараў. Напрыклад, у Бараўлянскім сельсавеце такіх было 15 з 16 (гэты сельсавет — месца размяшчэння многіх бальніц, у тым ліку Рэспубліканскага анкацэнтра і гіганцкага Абласнога клінічнага шпіталя, вялікую долю насельніцтва там складаюць медыкі).
Улёткі з заклікам на сённяшнія мітынгі распаўсюджаныя ў навакольных населеных пунктах. Мэта сходаў — каб патрабаванні пратэстоўцаў да ўладаў падтрымалі мясцовыя саветы. А патрабаванні адны ва ўсіх: адстаўка Лукашэнкі, свабодныя выбары, вызваленне палітвязняў.
аз