Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лідара рок-гурта «Дай Дарогу!» зьмясцілі ў ізалятар

20.08.2020 21:31
За апошнія дні гэта другое затрыманне Стыльскага: першы раз яго затрымалі 15 жніўня.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Затрыманага сёння ў Брэсце лідара рок-гурта «Дай Дарогу!» Юрыя Стыльскага змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста, паведаміў БелаПАН праваабаронца Уладзімер Вялічкін.

За апошнія дні гэта другое затрыманне Стыльскага: першы раз яго затрымалі 15 жніўня, калі ён удзельнічаў у акцыі прыхільнікаў перамен у Брэсце. Пасля першага выхаду з ізалятара Стыльскі сказаў людзям, якія яго сустракалі, што яму далі 12 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе «Свабода».

«16 жніўня Стыльскага выпусцілі на свабоду, таму што яго затрыманне выклікала вялікі грамадскі рэзананс. Сёння ўлада стала зноў закручваць гайкі, і Стыльскага, хутчэй за ўсё, затрымалі адбываць суткі», — адзначыў праваабаронца.

аз