Страйкуючыя журналісты БТ вырашылі наладзіць незалежнае тэлевяшчанне ў інтэрнэце - паведамляе карэспандэнт Польскага радыё. Яны ўжо зладзілі першы ўстаноўчы сход.
Частка журналістаў беларускага тэлебачання і радыё аб’явіла страйк. Некалькі журналістаў пакінула дзяржаўныя газеты. Цяпер яны хочуць стварыць уласную тэлевізійную платформу ў інтэрнэце.
«У нас будзе падтрымка. Ёсць абсталяванне для працы і людзі для запуску праграм. Мы ўжо можам рабіць канкрэтныя перадачы», – сказаў адзін з журналістаў на ўстаноўчым сходзе новага тэлебачання.
Пакуль што новае тэлебачанне не мае назвы. Некаторыя з журналістаў кажуць, што кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага тэлебачання мае намер наняць журналістаў з Расіі і Украіны, каб запоўніць дэфіцыт кадраў пасля адмовы ад працы беларускіх працаўнікоў.
нг