Акцыя прайшла под лозунгамі: «Спыніцеся! Мы не апазіцыя – мы народ!», «Аднавіць на пасадзе акадэміка Мрочака А. Г»., «Мы супраць гвалту і падману».
27 жніўня каля віцебскага абласнога клінічнага шпіталю адбылася акцыя медыкаў супраць гвалту над мірным насельніцтвам і звальнення з пасады дырэктара РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандра Мрочака.
А 18 гадзіне некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх былі супрацоўнікі лякарні, студэнты медычнага ўніверсітэту і неабыякавая жыхары гораду, якія прыйшлі падтрымаць медыкаў, выстраіліся ў ланцуг салідарнасці. Акцыя праходзіла мірна, людзі не выкрыквалі лозунгаў, пляскалі ў далоні і трымалі плакаты.
Дэманстрантаў падтрымлівалі аўтамабілісты гукавымі сігналамі. Праз паўгадзіны на месца акцыі прыйшлі два міліцыянты, якія заклікалі людзей разысціся.
На пытанне людзей, як ім выказаць сваё меркаванне, міліцыянт параіў, ісці да старшыні Віцебскага аблвыканкаму Шарсцнёва. Пасля няўдалага дыялогу на месца прыбыў аўтобус з сілавікамі, якія разагналі пратэстоўцаў. Па нашай інфармацыі, затрыманых на акцыі няма.
Антон Грынько