Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Новыя палітвязні ў Беларусі

28.08.2020 22:07
Агулам у беларускіх турмах знаходзіцца ўжо 41 асоба з такім статусам. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/CC7

Беларускія праваабаронцы прызналі чарговых 9 чалавек палітвязнямі. Агулам у беларускіх турмах знаходзіцца ўжо 41 асоба з такім статусам. Зняволеных пасля мірных пратэстаў абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаваных мерапрыемстваў.

Прозвішчы новых палітвязняў гэта - Аляксандар Францкевіч, Акіхіра Ханада, Аляксандр Шабалін, Юры Уласаў, Ігнат Сідорчык, Юры Савіцкі, Арцём Квашэўскі, Таццяна Канеўская і Арцём Сацук.

 Як адзначаюць беларускія праваабарончыя арганізацыі, усе палітвязні карысталіся сваім правам на мірныя сходы, гарантаваным арт. 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

яс