Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Напярэдадні навучальнага году Святлана Ціханоўская звярнулася да настаўнікаў

28.08.2020 12:30
Былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі заклікае ачысьціць школу і добрае імя настаўнікаў ад крывадушнасці і страху.
Swiatłana Cichanouska
Swiatłana Cichanouska PAP/EPA/STR

Напярэдадні навучальнага году Святлана Ціханоўская звярнулася да  настаўнікаў.

У відэазвароце былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі заклікае  праявіць салідарнасць і абараніць тых пeдагогаў, каго хочуць звольніць, а таксама ачысьціць школу і добрае імя настаўнікаў ад крывадушнасці і страху.

-Калі хто з вас паддаўся ціску і пайшоў на фальсіфікацыю выбараў, абяцайце самі перад сабой у далейшым паступаць паводле сумлення, якое важнейшае, чым страх.

А ўлады робяць усё, каб прадухіліць стыхійныя пратэсты вучняў у школах, - кажа Тамара Мацкевіч з Таварыства беларускай школы.

У Мінску адмянілі лінейкі. Я думаю, што яны былі вымушаныя гэта зрабіць. Каб іх не адмянілі, старшакласнікі ператварылі б іх у мітынгі і няслося б са школЖыве Беларусь”. Таму будуць толькі лінейкі для першакласнікаў”.

Сказала нам Тамара Мацкевіч.

яс