Кожнае супрацьдзеянне афіцыйных уладах выклікае супрацьдзеянне пратэстоўцаў. У бліжэйшыя выходныя Мінск працягне быць месцам самых масавых маніфестацый. З месца падзеі наш калега з Мінску.
У бліжэйшыя дні ў Мінску і па ўсёй Беларусі працягнуцца пратэстныя дзеянні.
29 жніўня роўна 20 дзён, як пачалі разгоны і затрыманні пратэстуючых з жорсткім прымяненнем сілы.
Дарэчы, спачатку ніякіх пратэстаў і не было, проста людзі збіраліся ўвечары 9 жніўня ля выбарчых камісій, каб даведацца вынікі галасавання на выбарах прэзідэнта. Першыя разгоны пачаліся каля 20 гадзіны, у момант закрыцця ўчасткаў. Гэта і справакавала наступныя пратэсты.
30 жніўня людзі ў Мінску збіраюцца на «Марш міра і незалежнасці», як яго называюць у сацыяльных сетках, каб зноўку ўсёй грамадой запатрабаваць адстаўкі Лукашэнкі, расследавання злачынстваў сілавікоў і правядзення новых справядлівых выбараў.
Пратэсты праходзяць на фоне пагаршэння стану эканомікі: зніжаецца курс беларускага рубля, банкі адзін за адным спыняюць крэдытаванне фізічных асоб, айцішныя кампаніі рыхтуюцца да масавай рэлакацыі.
Ну а афіцыйнае кіраўніцтва краіны пакуль і не думае спыняць тэрор супраць свайго народа: у Мінску і па ўсёй краіне зноў сотні арыштаваных. Праўда, кажуць, цяпер іх не б’юць гэтак, як раней. Дзікунствам стала блакаванне дзвярэй Чырвонага касцёла сілавікамі.
Ну і па камандзе Лукашэнкі з 28-31 жніўня ў Беларусі праходзяць комплексныя тактычныя вучэнні войска на Гродненскім накірунку.
Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё, Анатоль Шырвель, Мінск