Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міколу Статкевіча працягваюць трымаць за кратамі

29.08.2020 12:42
Міколу Статкевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы.
Мікалай Статкевіч screen/youtube, канал Мікалая Статкевіча на You Tube

Міколу Статкевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы, паведаміла ў Facebook ягоная жонка Марына Адамовіч.

Статкевіча затрымалі 31 траўня па дарозе на Камароўскі рынак у Мінску, дзе ён збіраўся наведаць выбарчы пікет Святланы Ціханоўскай.

Тэрмін утрымання пад вартай быў працягнуты 29 чэрвеня і потым 30 ліпеня. Спачатку да Статкевіча прымянілі артыкул «Падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», а потым завялі крымінальную справу па факце падрыхтоўкі да масавых беспарадкаў.

яс