Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Акрэдытацыі замежных журналістаў пазбавіла Рада па супрацьдзеянні экстрэмізму Рада

29.08.2020 16:17
Падзеяй суботы таксама стала беспрэцэдэнтнае масавае пазбаўленне акрэдытацыі журналістаў замежных СМІ.
Мінск PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Права на журналісцкую працу пазбаўленыя каля 15 чалавек.

Прэс-сакратар БАЖу Барыс Гарэцкі расказвае, што журналістам пачалі званіць і казаць, што па рашэнні Рады па супрацьдзеянні экстрэмізму іх акрэдытацыя анулёўваецца адразу з сённяшняга дня.
Гарэцкі

-Гэта рэалізацыя палітыкі татальнага ціску на медыя. У краіне па-ранейшаму заблакаваныя сайты, друкаваная прэса не можа выходзіць. Кожны дзень затрымліваюць нашых калег. Цяпер улады зрабілі ўсё магчымае, каб прадстаўнікі замежных выданняў, якія былі падчас усіх падзеяў, не маглі туды легальна хадзіць, здымаць і перадаваць інфармацыю. Насамрэч нашыя калегі былі зробленыя нелегаламі.

Заяву ў гэтай справе выдала пасольства ЗША ў Беларусі: «Мы занепакоеныя пераследам журналістаў, блакаваннем незалежных СМІ і апазіцыйных вэб-сайтаў, перыядычнымі адключэннямі інтэрнэту і адвольнымі затрыманнямі мірных грамадзян, якія рэалізуюць свае правы на свабоду сходаў і слова».

ав