Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Віцебску ўладамі была сарваная акцыя па збору подпісаў за адкліканне дэпутатаў парламента

29.08.2020 20:56
Адна з актывістак па збору подпісаў была затрыманая.
Аўдыё
  • У Віцебску ўладамі была сарваная акцыя па збору подпісаў за адкліканне дэпутатаў парламента
Збор подпісаў за адстаўку дэпутатаў у ВіцебскуФота Таццяна Матвеева, Віцебскі кур'ер

Ініцыятыва «Сумленныя людзі» прапанавала грамадзянам Беларусі пачаць працэдуру адклікання дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Людзі па ўсёй краіне далучаюцца да збору подпісаў па адклiканню дэпутатаў.

Мерапрыемства было анансаванае і ў Віцебску. Жыхарам горада, а гэта чатыры выбарчыя акругі, прапанавалі прыйсці 29 жніўня а 15:00 да лесвіцы каля Успенскага сабора і пакінуць свой подпіс за адкліканне дэпутатаў парламента. Аднак, улады ўсяляк перашкаджалі правядзенню мерапрыемства. Да пачатку збору подпісаў, каля Успенскага сабора дзяжурыў аўтобус з сілавікамі, тэрыторыю ўзмоцнена патрулявалі супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным. На пачатку акцыі пяццю супрацоўнікамі МУС была затрыманая адна з актывістак, Алена. Нягледзячы на гэта, збор подпісаў працягвалі іншыя актывісты ў розных месцах. Яны перыядычна мянялі месца дыслакацыі. Агульную колькасць удзельнікаў акцыі ацаніць было складана, бо людзі знаходзіліся па ўсім цэнтры горада невялікімі групамі.

Каля 16-й гадзіны ў раёне Успенскага сабора нікога не было, акрамя ўзмоцненых нарадаў міліцыі, што выклікала ў гараджан, якія гулялі ў цэнтры горада, дыскамфорт.

Актывісты маюць намер і далей працягваць збор подпісаў. Пункты збору плануюць арганізаваць у грамадскіх установах горада (бары, кафэ, рэстараны), некаторыя з іх ужо гатовы прадаставіць свае пляцоўкі.

Для Беларускай службы Польскага Радыё Святаслаў Бруйко

Міліцыя назірае за зборам подпісаў за адстаўку дэпутата ў Віцебску Міліцыя назірае за зборам подпісаў за адстаўку дэпутата ў Віцебску