Сёння ў Мінску пройдзе марш «Міру і Незалежнасці», пасля якога ўдзельнікі акцыі плануюць дайсці да рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі і ўручыць яму падарункі ад народа Беларусі.
Збор удзельнікаў на плошчы Незалежнасці, пачатак маршу ў 14.00. У Тэлеграм-каналах прапануюць узяць з сабой кветкі і зробленыя ўласнымі рукамі падарункі для Лукашэнкі, у якога сёння дзень нараджэння.
У астатніх гарадах жыхары збіраюцца таксама ў 14 гадзін у цэнтры сваіх гарадоў.
Ноччу плошчу Незалежнасці загарадзілі бар’еркамі. Усё сведчыць аб тым, што ўлады будуць рабіць усё, каб перашкодзіць грамадзянам рэалізаваць сваё права і выйсці на мірныя пратэсты.
ав