Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі працягваюцца затрыманні журналістаў

30.08.2020 18:54
У нядзелю міліцыя затрымлівала журналістаў не масава, але кропкава.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA

30 жніўня па ўсё Беларусі адбыліся маршы пратэсту супраць выбарчых фальсіфікацыяў ды гвалту з боку ўлады.

Міліцыя кропкава затрымлівала журналістаў, каб яны не маглі быць прысутныя на акцыях. Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла пра 4 выпадкі затрымання.

Першым затрымалі карэспандэнта ТАСС Івана Калыганава. Яго даставілі ў Кастрычніцкі РУУС і выпусцілі пасля праверкі дакументаў. Як паведаміла расейскае інфарм агенцтва, гэта трэці затрыманы карэспандэнт на гэтым тыдні.

У Пінску знік журналіста «Мэдыя-Палесься» Яўген Нікалаевіч. Міліцыянты пратрымалі яго шэсць гадзін у пастарунку і выпусцілі пасля завяршэння грамадскіх акцый. У Гомлі была затрымана журналістка Ларыса Шчыракова, а ў Магілёве ў жывым эфіры затрымалі блогера Алеся Сабалеўскага.

БАЖ патрабуе ад уладаў спыніць парушэнні правоў журналістаў, кажа прадстаўніца Асацыяцыі Вольга Хвоін.

- Мы, як журналісцкая арганізацыя, супраць таго, што адбываюцца адзінкавыя затрыманні. Гэта парушэнні правоў. Калі сёння яны затрымліваюць двух чалавек, заўтра ім нічога не перашкодзіць затрымаць 20, 40 і так далей.

Гэта перашкода ў ажыццяўленні прафесійнай дзейнасці, зазначае БАЖ

юл