Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб сустрэчы ў бліжэйшы час. Сустрэча пройдзе ў Маскве падчас візіту туды беларускага кіраўніка. Таксама яны пагаварылі па тэлефоне пра сытуацыю ў Беларусі і вакол краіны, абмяркавалі двухбаковае супрацоўніцтва.
Для Лукашэнкі цяпер адзіны выхад з сітуацыі – гэта ўцёкі ў Расію, кажа палітолаг Павал Усаў.
- Беларусь апынулася ў татальнай ізаляцыі ад Захаду. Лукашэнка пагражае агрэсіўнымі дзеяннямі ў дачыненні да суседзяў, у тым ліку да Польшчы і Літвы. Гэтая рыторыка патрабуе падтрымкі з боку Расіі. Крэмль выкарыстае дадзеную сітуацыю, каб размясціць на тэрыторыі беларусі вайсковую базу ды дамагчыся паглыблення інтэграцыі.
Афіцыйна пакуль не паведамлялася, што канкрэтна будуць абмяркоўваць Лукашэнка і Пуцін у Маскве.
юл